text/microsoft-resx 2.0 System.Resources.ResXResourceReader, System.Windows.Forms, Version=4.0.0.0, Culture=neutral, PublicKeyToken=b77a5c561934e089 System.Resources.ResXResourceWriter, System.Windows.Forms, Version=4.0.0.0, Culture=neutral, PublicKeyToken=b77a5c561934e089 Bitwarden – бясплатны менеджар пароляў Бяспечны і бясплатны менеджар пароляў для ўсіх вашых прылад Bitwarden - просты і бяспечны спосаб захоўваць усе вашы імёны карыстальніка і паролі, а таксама лёгка іх сінхранізаваць паміж усімі вашымі прыладамі. Пашырэнне праграмы Bitwarden дазваляе хутка ўвайсці на любы вэб-сайт з дапамогай Safari або Chrome і падтрымліваецца сотнямі іншых папулярных праграм. Крадзеж пароляў — сур'ёзная праблема. Сайты і праграмы, якія вы выкарыстоўваеце падвяргаюцца нападам кожны дзень. Праблемы ў іх бяспецы могуць прывесці да крадзяжу вашага пароля. Акрамя таго, калі вы выкарыстоўваеце адны і тыя ж паролі на розных сайтах і праграмах, то хакеры могуць лёгка атрымаць доступ да некалькіх вашых уліковых запісаў адразу (да паштовай скрыні, да банкаўскага рахунку ды г. д.). Эксперты па бяспецы рэкамендуюць выкарыстоўваць розныя выпадкова знегерыраваныя паролі для кожнага створанага вамі ўліковага запісу. Але як жа кіраваць усімі гэтымі паролямі? Bitwarden дазваляе вам лёгка атрымаць доступ да вашых пароляў, а гэтак жа ствараць і захоўваць іх. Bitwarden захоўвае ўсе вашы імёны карыстальніка і паролі ў зашыфраваным сховішчы, якое сінхранізуецца паміж усімі вашымі прыладамі. Да таго, як даныя пакінуць вашу прыладу, яны будуць зашыфраваны і толькі потым адпраўлены. Мы ў Bitwarden не зможам прачытаць вашы даныя, нават калі мы гэтага захочам. Вашы даныя зашыфраваны пры дапамозе алгарытму AES-256 і PBKDF2 SHA-256. Bitwarden — гэта праграмнае забеспячэнне з адкрытым на 100% зыходным кодам. Зыходны код Bitwarden размешчаны на GitHub, і кожны можа свабодна праглядаць, правяраць і рабіць унёсак у код Bitwarden. Бяспечны і бясплатны менеджар пароляў для ўсіх вашых прылад Сінхранізацыя і доступ да сховішча з некалькіх прылад Кіруйце ўсімі вашымі імёнамі карыстальніка і паролямі з бяспечнага сховішча Хутка і аўтаматычна запаўняйце свае ўліковыя даныя на любым вэб-сайце У вас ёсць зручны доступ да сховішча з кантэкстнага меню Аўтаматычна генерыруйце моцныя, выпадковыя і бяспечныя паролі Вашыя звесткі надзейна захоўваюцца, дзякуючы шыфраванню AES-256