moshidon/fastlane/metadata/android/be-BY/full_description.txt

17 lines
3.5 KiB
Plaintext
Raw Normal View History

Mastodon - гэта найбуйнейшая дэцэнтралізаваная сацыяльная сетка ў Інтэрнэце. Замест аднаго вэб-сайта, гэта сетка з незалежных супольнасцяў з мільёнамі карыстальнікаў, якія могуць бесперашкодна ўзаемадзейнічаць адно з адным. Незалежна ад таго, чым вы захапляецеся, вы знойдзеце людзей, якія пішуць пра гэта ў Mastodon!
Далучайцеся да супольнасці і стварыце свой профіль. Знаходзьце цікавых людзей, сачыце за імі і чытайце іх допісы ў храналагічнай стужцы без рэкламы. Выяўляйце сябе з дапамогай карыстальніцкіх эмодзі, малюнкаў, GIF-файлаў, відэа і аўдыя ў допісах на 500 знакаў. Удзельнічайце ў абмеркаваннях і прасоўвайце выдатныя допісы ад іншых людзей. Знаходзьце новыя ўліковыя запісы, на якія можна падпісацца, і папулярныя хэштэгі, каб пашырыць сваю сетку.
Mastodon створаны з акцэнтам на прыватнасць і бяспеку. Вырашайце з кім абагульваць вашы допісы: з вашымі падпісчыкамі, толькі з людзьмі, якіх вы згадваеце або з усім светам. Папярэджанні аб змесціве дазваляюць схаваць допісы, якія змяшчаюць канфідэнцыяльны або правакацыйны матэрыял, пакуль вы не будзеце гатовыя да яго. Кожная суполка мае ўласныя правілы і мадэратараў, якія забяспечваюць бяспеку яе ўдзельнікаў, а надзейныя інструменты блакіроўкі і сістэма скарг дапамагаюць прадухіліць злоўжыванні.
Больш функцый:
• Цёмны рэжым: чытайце допісы ў светлым, цёмным або сапраўдным чорным рэжыме
• Апытанні: пытайцеся ў падпісчыкаў іх меркаванне і падлічвайце галасы
• Даследуйце: папулярныя хэштэгі і ўліковыя запісы — адным дотыкам
• Апавяшчэнні: атрымлівайце апавяшчэнні аб новых падпісчыках, адказах і рэпостах
• Абагульванне: публікуйце непасрэдна ў Mastodon з любога меню абагульвання ў любой праграме
• Прывабнасць: нашым талісманам з'яўляецца чароўны слон, і час ад часу ён будзеце з'яўляцца перад вамі
Mastodon з'яўляецца зарэгістраванай некамерцыйнай арганізацыяй і яго развіццё падтрымліваецца непасрэдна вашымі ахвяраваннямі. У нас няма рэкламы, манетызацыі і венчурнага капіталу, і мы плануем так і працягваць.